Актыўны музей – 2015

Дадзены праект – гэта мажлівасць прайсці месячную стажыроўку для супрацоўнікаў/-іц музеяў, цягам якой яны маюць даведаюцца пра мадэлі функцыянавання музеяў і ўстаноў культурны Варшавы і вакольных мясцовасцяў, і падрыхтаваць свой уласны анімацыйна-культурны праект, які мае быць рэалізаваны ў мясцовых супольнасцях.

Logo_AMУ працэсе адбору мы маем адабраць шэсць асобаў, якія возьмуць удзел у праекце.

Праект “Актыўны музей – 2015” скіраваны на:
– супрацоўнікаў/-іц беларускіх музеяў;
– асобаў ў незалежнасці ад узросту;
– якія валодаюць польскай і/альбо ангельскай мовай;
– якія маюць стаж працы ў музеі больш за 2 гады;
– якія жадалі б развіваць супрацоўніцтва музеяў з мясцовымі супольнасцямі;
– асаблівая перавага аддаецца асобам, якія працуюць у невялікіх гарадах і негарадской мясцовасці ў малых музеях .

Мэта і задачы праекту “Актыўны музей – 2015”:
– ўмацаванне польска-беларускага культурнага супрацоўніцтва;
– абмен досведам работы польскіх устаноў культуры, звязанага з развіццём музеяў і працы з мясцовымі супольнасцямі;
– ініцыяванне і ўмацаванне кантактаў у галіне культуры і музейнай справы;
– падтрыманне развіцця музеяў у Беларусі;
– павышэнне кампетэнцыі супрацоўнікаў/-іц беларускіх музеяў;
– ініцыяванне творчага супрацоўніцтва паміж музейнымі спецыялістамі/-камі з Польшчы і Беларусі;
– павышэнне навыкаў да планавання і ажыццяўлення культурных, анімацыйных і сацыяльных праектаў;
– азнаямленне з асновамі г.зв. “жыццёвага цыклу праекта”, або фазамі кіравання праектамі;
– павышэнне ўзроўню інфармаванасці пра праблемы выключэння з доступу да культуры розных сацыяльных груповак;
– наладжванне ўзаемных кантактаў.

Праект “Актыўны музей – 2015” улучае:
– месяцовую стажыроўку для шасці маладых беларускіх музейных супрацоўнікаў/-іц;
– зведванне досведу не менш як 20 устаноў, якія рэалізуюць праекты ў галіне музейнай справы, культуры і сацыяльнай палітыкі і скіраваныя ў сваёй дзейнасці на мясцовыя супольнасці;
– удзел у 4 семінарах па методыцы працы ў праекце;
– падтрымка ў распрацоўцы ўласных праектаў сацыяльна-культурнага кірунку удзельнікамі/-іцамі праекта (дадатковае фінансаванне на рэалізацыю дадзеных праектаў не прадугледжана);
– пакрыццё камандзіровачных выдаткаў (да € 65 еўра), пражыванне ў 2-асабовых пакоях, харчаванне (да € 180), аплата выдаткаў на мясцовы транспарт (месячны праязны).

Выдаткі ўдзельнікаў/-іц праекту:
– Медычная страхоўка на час знаходжання ў Польшчы.

План работы:
– апавяшчэнне пра праект – 10–30 верасня 2015 г.;
– абвешчанне спісу людзей, абраных для ўдзелу ў праекце – 5 кастрычніка 2015 г.
– падача дакументаў у Амбасаду РП для атрымання візы – першая палова кастрычніка (тэрмін будзе ўдакладнёны ў залежнасці ад вынікаў адбору);
– стажыраванне ў г. Варшава ў рамках праекту “Актыўны музей – 2015” – канец кастрычніка (тэрмін будзе ўдакладнёны ў залежнасці ад вынікаў адбору).

Удзельнікі/-цы праекту “Актыўны музей – 2015” заяўляюць пра свой удзел на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі праекта ў поўным аб’ёме.

Абвешчанні і рэкрутацыя:
Адбор мае быць праведзены з 10 па 30 верасня 2015 г.
Асобы, якія зацікаўлены ва ўдзеле ў стажыроўцы, мусяць запоўніць форму да 30 верасня 2015 г.
З 1 па 4 кастрычніка можа быць праведзена дадатковае інтэрв’ю ў skype з кандыдатамі/-камі на ўдзел у праекце.
Асобы, адабраныя для ўдзелу ў праекце, будуць апавешчаныя пасля 5 кастрычніка.

Заяўка на ўдзел у праграме можна падаць на сайце музею-майстэрні З.Азгура http://azgur.by/muzeum_aktywnie-2015.

Запоўніць аплікацыйную форму для ўдзелу у праграме можна тут:

Арганізатары:
Праект “Актыўны музей – 2015” арганізаваны Этнаграфічнай майстэрняй імя Вітольда Дыноўскага (г. Варшава) пры падтрымцы Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (г. logoМінск).

Фінансаванне:indeks  Праект фінансуецца ў  рамках праекта “RITA – трансфармацыі ў рэгіёне”.